«Архівы-школе»: наведванне архіва студэнтамі ўстановы адукацыі « Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»

У рамках акцыі «Архівы — школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» 1 і 2 сакавіка прайшлі экскурсіі для студэнтаў па спецыяльнасці» бібліятэказнаўства і бібліяграфія установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

Загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі О.В. Троцкая і архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі А. І. Швыроў пазнаёмілі студэнтаў з гісторыяй архіва, складам архіўных фондаў, спецыфікай працы супрацоўнікаў установы. Зацікаўленасць у вучняў выклікала Апісанне блізкай да іх спецыяльнасці працы чытальнай залы і бібліятэчнага фонду архіва. Таксама яны пазнаёміліся з матэрыяламі з калекцыі дакументаў па рэпатрыяваных з Германіі савецкім грамадзянам, якія нядаўна выйшлі зборнікамі дакументаў.

Работнікі архіва паказалі гасцям абсталяванне лабараторыі па аблічбоўцы архіўных дакументаў. Архівіст 2 кваліфікацыйнай катэгорыі О.В. Клебча правяла экскурсію па архивохранилищу і распавяла студэнтам аб арганізацыі і ўмовах захоўвання дакументаў.