«Архівы-школе»: экскурсія для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 18 г.Магілёва»
3 сакавіка 2023 года ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы – школе» з экскурсіяй наведалі вучні 8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 18 г.Магілёва».
У чытальнай зале супрацоўнікі архіва распавялі дзецям пра гісторыю архіўнай службы на Магілёўшчыне, віды дзейнасці, якія выконваюць архівісты. Пазнаёмілі з найбольш цікавымі дакументамі з архіўных фондаў і кніжнай прадукцыяй, прадстаўленай на выставе.
Затым хлопцы наведалі архівасховішча і лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў, дзе на свае вочы змаглі ўбачыць, як захоўваюцца дакументы і што робяць архівісты для арганізацыі працэсу аблічбоўкі.