7 сакавіка 2023 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка

7 сакавіка 2023 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ГАГам) адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка.

З віншавальным словам перад калектывам ГАГам выступіў дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. У прыватнасьці, Андрэй Мікалаевіч сказаў: «Паважаныя жанчыны архіўнай галіны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з самым прыгожым і светлым вясновым святам – Днём жанчын! Жадаю Вам моцнага здароўя, дабрабыту, прафесійных поспехаў і здзяйснення самых запаветных жаданняў! Дзякуй Вам за ўклад у нашу агульную справу!».

Да цёплых віншаванняў дырэктара архіва, далучылася старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ГАГам Лазавенка Ю.У., яшчэ раз павіншаваўшы жанчын са святам, пажадала заўсёды заставацца абаяльнымі, жаноцкімі і каханымі

Акрамя таго, у гонар гэтага святочнага дня, Андрэй Мікалаевіч зачытаў віншаванні ад Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, грамадскіх арганізацый (ГА БРСМ, ГА Белая Русь) Гомельскай вобласці.