Пра адкрыццё выставы да 80-годдзя вызвалення Гжацка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў «Вясна сорак трэцяга года» пры ўдзеле ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»
6 сакавіка 2023 года ў краязнаўчым аддзеле ФДБУК «Музей-запаведнік Ю.А. Гагарына» (Расійская Федэрацыя) у рамках гісторыка-патрыятычнага праекта «Эстафета Памяці» адкрылася выстава «Вясна сорак трэцяга года», прысвечаная 80-годдзю вызвалення горада Гжацка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Адзін з раздзелаў выставы расказвае пра дзяцінства Юрыя Аляксеевіча Гагарына, якое прыпала на гады вайны, пра тое, як паўплывала вайна на фарміраванне асобы і светапогляду першага ў свеце касманаўта.
У другім раздзеле архіўныя дакументы расказвае пра гжатчан – удзельнікаў Сталінградскай бітвы, якія разам з усім савецкім народам кавалі агульную Перамогу над ворагам.Франтавыя фотаздымкі, зробленыя У.І. Аркашавым, сталі сэнсавым цэнтрам усёй выставы. Яго ўнікальныя фатаграфіі з’яўляюцца своеасаблівым летапісам Вялікай Айчыннай вайны, у якім фотакарэспандэнт удзельнічаў з першага дня, прайшоўшы франтавымі дарогамі ад Мінска да Масквы ў 1941… і назад ад Масквы праз Гжацк, Мінск і далей да Кёнігсберга. Васіль Іванавіч Аркашаў захаваў аб’ектывам сваёй «Лейкі» суровы час вайны і разбураны Гжацк сорак трэцяга года.
Установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) прадаставіў для арганізацыі выставы 13 адзінак захоўвання фотадакументаў і кінахроніку агульным хранаметражам каля 5 хвілін, якая змяшчае гістарычныя кадры, якія захавалі вызваленне г Гжацка (цяпер – г.Гагарын) у 1943 годзе.
Творчая група, у склад якой уваходзілі і работнікі БДАКФФД, пастаралася расказаць пра неверагодна цяжкія дні фашысцкай акупацыі Гжацкага (прыфрантавага) раёна, выкарыстоўваючы дакументальныя, архіўныя і мастацкія сродкі.
![]() |
1. Афіша выставы «Вясна сорак трэцяга года» (фота з сайта museumgagarin.ru) (6 сакавіка 2023 г., г. Гагарын, РФ, БДАКФФД) |
![]() |
2. Выстава «Вясна сорак трэцяга года» (фота з сайта museumgagarin.ru) (6 сакавіка 2023 г., г. Гагарын, РФ, БДАКФФД) |
![]() |
3. Фотакарэспандэнт рэдакцыі газеты «Знішчым ворага» 5-й арміі Заходняга фронту, Васіль Іванавіч Аркашаў на фотаздымку падчас вызвалення г. Гжацка (6 сакавіка 2023 г., г. Гагарын, РФ, БДАКФФД) |
![]() |
4. Куратар выставы «Вясна сорак трэцяга года» Н.Б.Гагарына (фота з сайта museumgagarin.ru) (6 сакавіка 2023 г., г. Гагарын, РФ, БДАКФФД) |