У рамках акцыi «Архiвы – школе» Дзяржауны apxiy Брэсцкай вобласцi наведалi, навучэнцы 3-га курса Брэсцкага дзяржаунага каледжа сувязi

21 лютага 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі навучэнцы 3-га курса Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання».

У ходзе экскурсіі супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Сухарэвіч В.В. расказала пра гісторыю архіва, склад дакументаў і асноўныя напрамкі дзейнасці архіва.

Навучэнцаў як будучых сакратароў асабліва зацікавіла пытанне аб камплектаванні архіва дакументамі. Загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Казлова С.М. расказала аб парадку перадачы дакументаў на пастаяннае захоўванне ў архіў.

У ходзе агляднай экскурсіі па архіве навучэнцы таксама наведалі архівасховішча, лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.