Удзел прадстаўніка ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у кастынгу «Краса Крутагор’я»

Першую прыгажуню Дзяржыншчыны вызначылі ў гарадскім доме культуры г.Дзяржынска, дзе адбыўся кастынг у рамках рэгіянальнага этапу нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь». У спаборніцтве на званне «Красы Крутагор’я» прэтэндавалі дзесяць прыгажунь. Выпрабаванні былі не самымі простымі: у «Візітоўцы» дзяўчатам неабходна было расказаць пра сябе і сваіх захапленнях, у дэфіле ў спартыўных касцюмах «Фітнес Party» – прадэманстраваць пластыку і добрую фізічную форму. Трэці, самы прыгожы і хвалюючы этап конкурсу-дэфіле ў вячэрніх сукенках.

Прадстаўніком установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» стала Марына Арыновіч – дачка намесніка загадчыка аддзела тэхнічнага кантролю Таццяны Вікенцьеўны Арыновіч. Спалучэнне знешняй прывабнасці, эрудыраванасці, крэатыўнасці прынеслі Марыне Арыновіч тытул i Віцэ-міс і магчымасць удзельнічаць у абласным конкурсе «Міс Міншчына»

 

На фото:
Выступление М.Аринович на кастинге «Краса Крутогорья»

 

На фото:
I Віцэ-міс кастынгу «Краса Крутагор’я» М.Арыновіч падчас узнагароджання

.