Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» адбылося адкрыццё выставы «Час выбраў іх…»

15.02.2023 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» адбылося адкрыццё выставы «Час выбраў іх…» (па матэрыялах раённых газет), прымеркаванай да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, з удзелам навучэнцаў 9 «Д» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 17 г. Ліды».

Для школьнікаў быў праведзены ўрок патрыятычнага выхавання на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд» з выкарыстаннем дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе», арганізавана аглядная экскурсія па архіве.

Супрацоўнікамі архіва быў праведзены майстар-клас «Школа распачыналага архівіста».