Аб удзеле работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у адкрыцці выставы «Мінск»: гісторыя вялікай удачы»

16 лютага 2023 года работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) прынялі ўдзел у адкрыцці ўнікальнай выставы «Мінск”: гісторыя вялікай удачы», арганізаванай групай для аматараў рэтра-тэхнікі «Кола часу».

На выставе, дзякуючы энтузіястам і салону «МотаАрэна», пры падтрымцы Мінскага мотавелазавода, прадстаўлена шырокая палітра «Мінскіх» матацыклаў за 70 гадоў вытворчасці: як з заводскіх калекцый, так і прыватных збораў. Некаторыя экзэмпляры дэманстраваліся ўпершыню.

БДАКФФД выступіў партнёрам мерапрыемства і прадставіў для арганізацыі выставы 20 адзінак захоўвання фотадакументаў і 4 адзінкі захоўвання кінадакументаў працягласцю 6 хвілін.

Гэтыя дакументы ахопліваюць перыяд з 1931 года і адлюстроўваюць пачатак вытворчасці матацыклаў і станаўлення мотаспорту на тэрыторыі нашай краіны. Кадры архіўных дакументаў дапоўнілі і праілюстравалі лекцыю «Двухтактная легенда з Мінска», якая адбылася ў рамках выставы. Варта адзначыць, што дадзеныя дакументы былі ўпершыню прадстаўлены шырокай публіцы. Арганізатары і наведвальнікі выставы з натхненнем успрынялі дэманстрацыю кінакадраў, якія адлюстроўваюць працэс серыйнай вытворчасці матацыклаў на Мінскім мотавелазаводзе.