Мітынг-рэквіем памяці воінаў-случчан, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане
Сёння, 15 лютага, у Слуцку прайшоў мітынг-рэквіем памяці воінаў-случчан, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане. На ім прысутнічалі і прадстаўнікі нашага Слуцкага занальнага дзяржархіва.
Яны ўшанавалі памяць і ўсклалі кветкі да мемарыяла загінуўшых воінаў.