Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага 2023 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым падчас ваенных дзеянняў у Афганістане.

Таксама была падрыхтавана віртуальная выстава «Афганістан. Да запатрабавання», з якой можна азнаёміцца на сайце ўстановы і на старонцы архіва ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».