Інфармацыйная гадзіна «Прафесія – архівіст»

У рамках Года міру і стварэння і акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» 25 студзеня 2023 года праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму «Прафесія – архівіст» з навучэнцамі 10 класа ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 7 г. Жлобіна» – удзельнікамі факультатыва «Прафесія маёй мары».

Супрацоўнікі архіва расказалі навучэнцам аб асноўных напрамках і спецыфіцы дзейнасці ў архіве, аб навучальных установах рэспублікі, якія гатуюць спецыялістаў у дадзенай сферы.

Была арганізавана аглядная экскурсія па архіве.

Асноўная мэта сустрэчы: пазіцыянаванне стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы.

У завяршэнні сустрэчы архівістамі былі дадзены кансультацыі па пытаннях пошуку звестак аб сваяках, выкарыстанню архіўных дакументаў, відам паслуг, якія аказваюцца.