Візіт намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь у «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
17 студзеня 2023 года намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Мікалаевіч Кот наведаў установу «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».
Падчас візіту Алег Мікалаевіч Кот наведаў лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў, дзе дырэктар дзяржархіва Сяргей Аляксандравіч Фралоў расказаў аб гэтым напрамку архіўнай работы.
Потым намеснік Міністра пабываў у архівасховішчы, азнаёміўся са складам дакументаў і ўмовамі іх захоўвання. Таксама намесніку Міністра былі прадстаўлены віды работ, якія выконваюцца мастакамі-рэстаўратарамі. Пры абмеркаванні бягучых пытанняў Алег Мікалаевіч адмысловую ўвагу звярнуў на неабходнасць актывізацыі публікацыйнай дзейнасці.
У ходзе рабочай паездкі ў архіў намесніка Міністра суправаджалі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама А.С.Маймусаў і першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама А.М.Сталяроў.