Сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

17 студзеня 2023 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбыўся сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі.

На сходзе былі разгледжаны вынікі працы прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі за 2022 год.

У сходзе прынялі ўдзел загадчык арганізацыйнага аддзела Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сідарава Святлана Васільеўна, загадчык арганізацыйнага аддзела Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Стральцова Людміла Вітальеўна, загадчык аддзела сацыяльна-эканамічнай работы рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Стахно Дзіяна Пятроўна.