Экскурсія ў БДАКФФД для навучэнцаў і выкладчыкаў УА «Любанскі дзяржаўны каледж»

18 студзеня 2023 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння і акцыі «Архівы-школе» работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў была праведзена экскурсія для навучэнцаў і выкладчыкаў Любанскага дзяржаўнага каледжа.

У час экскурсіі госці змаглі азнаёміцца з выставай «Фоталетапіс Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945 гг.». Выставачную экспазіцыю аб’ядноўвае 6 стэндаў: “Краіна ў агні”, “Акупаванае дзяцінства”, “Храмы пад варожым прыцэлам”, “Рэспубліка-партызанка”, “Цяжкі шлях да Перамогі”, “Подзвіг несмяротны”. Наведаўшы аддзелы тэхнічнага кантролю, аблічбоўвання дакументаў і лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў, навучэнцы азнаёміліся з асаблівасцямі і спецыфікай іх работы. У чытальнай зале архіва экскурсантам была расказана аб архіўнай справе ў Рэспубліцы Беларусь і аб асноўных вехах станаўлення і развіцця БДАКФФД. Завяршылася экскурсія праглядам фрагментаў кінафільмаў “Зваротны адлік. Беларускі космас. Сакрэтная тэма» (2011 г.) аб удзеле беларусаў у касмічнай праграме СССР і «Новы Мінск» (1954 г.), прысвечаны пасляваеннаму аднаўленню сталіцы.

 

Вядучы архівіст Міхаіл Уладзіміравіч Гарэлік у чытальнай зале ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» падчас правядзення экскурсіі
Вядучы архівіст Міхаіл Уладзіміравіч Гарэлік у кіназале ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» падчас кіналекторыя