Cупрацоўнікамі Занальнага дзяржархіва ў г.Слуцку быў праведзены ўрок-экскурсія на тэму «Няма дакумента, няма – гісторыі»

У рамках Года гістарычнай памяці і правядзення акцыі «Архівы-школе» з мэтай папулярызацыі дакументаў установы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» (далей – дзяржархіў), забеспячэння непарыўнай гістарычнай сувязі і пераемнасці пакаленняў беларускага народа супрацоўнікамі дзяржархіва быў праведзены ўрок-экскурсія для навучэнцаў. УА «Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж» на тэму «Няма дакумента, няма – гісторыі».

Таксама ў рамках мерапрыемства для навучэнцаў была арганізавана экскурсія па архівасховішчы, дзе яны маглі пазнаёміцца ​​з рэдкімі дакументамі, даведацца, як захоўваюцца дакументы.

Асаблівая ўвага ў час экскурсіі была ўдзелена дакументам, якія адлюстроўваюць факты генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Чаму трэба ведаць гісторыю свайго горада, краю і як важна захаваць дакументы, якія маюць гістарычную значнасць.

У канцы экскурсіі навучэнцам паказалі сховішча і расказалі аб парадку захоўвання архіўных дакументаў.

 

1. Вучні ў чытальнай зале архіва
2. Вучні слухаюць лекцыю як правільна захоўваць дакументы
3. Знаёмства з дакументамі архіва
4. У выставачнай зале архіва
5. У архівасховішчы