21 лістапада 2022 г. у межах акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» наведалі вучні 8-га класа Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 7 г.Віцебска».

21 лістапада 2022 г. у межах акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» наведалі вучні 8-га класа Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 7 г. Віцебска». Пад час абзорнай экскурсіі школьнікі наведалі адно з архівасховішчаў, азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, іх складам і зместам. Уласнымі вачыма яны ўбачылі карты канца XVIII ст., перыядычныя выданні 1920-х гг., фільтрацыйныя справы асоб, якія вярнуліся з прымусовых работ у Германіі, за другую палову 1940-х гг. Пасля гэтага супрацоўнікі архіва расказалі вучням пра стварэнне лічбавых копій дакументаў на спецыялізаваным сканеры.