18 лістапада 2022 г. супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» прынялі ўдзел у міжнародных гістарыка-архіўных чытаннях «Ніхто не забыты і нішто не забыта»
Чытанні прысвечаны 80-й гадавіне разгрому савецкімі войскамі нямецка-фашысцкіх войск у Сталінградскай бітве і 100-годдзю ўтварэння СССР. Мерапрыемства арганізавана Камітэтам культуры Валгаградскай вобласці і Галоўным ўпраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў чытанняў у рэжыме анлайн звярнуўся начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Пятровіч Канапелька і дырэктар Дзяржархіва Віцебскай вобласці Таццяна Міхайлаўна Свістунова.
У чытаннях прынялі ўдзел 6 супрацоўнікаў архіва. Імі былі агучаны наступныя тэмы: «Пажарныя Віцебшчыны – удзельнікі Сталінградскай бітвы», «Ураджэнцы г. Віцебска, узнагароджаныя медалём ”За абарону Сталінграда“», «Арганізацыя ваенна-нацысцкім рэжымам органаў мясцовага самакіравання на пачатковым этапе акупацыі Віцебскай вобласці (ліпень – снежань 1941 г.)» і іншыя.
![]() |
Праграма чытанняў |
![]() |
1. Удзельнікі чытанняў |
![]() |
2. Удзельнікі чытанняў |