24 кастрычніка 2022 г. у межах акцыі «Архівы – школе» установу «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» наведалі вучні Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 11 г. Віцебска»

24 кастрычніка 2022 г. у межах акцыі «Архівы – школе» установу «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» наведалі вучні Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 11 г. Віцебска». Для школьнікаў была праведзена абзорная экскурсія па архівасховішчы, пад час якой былі прадэманстраваны фотаздымкі супрацоўнікаў устаноў Віцебскай губерні 1921 г. Таксама супрацоўнікі архіва расказалі пра асаблівасці рэстаўрацыйных работ і пра сканіраванне архіўных дакументаў. Асаблівая ўвага была нададзена тэхнічным магчымасцям сканера ЭЛАР ПланСкан А2ВЦ-600 і разнастайнасці яго настроек.

 

1. Вучні 8«В» класа СШ № 11 г.Віцебска на экскурсіі ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці
2. Вучні 8«В» класа СШ № 11 г.Віцебска на экскурсіі ў архівасховішчы Дзяржархіва Віцебскай вобласці
3. Вучні 8«В» класа СШ № 11 г.Віцебска на экскурсіі ў рэстаўрацыйнай майстэрні Дзяржархіва Віцебскай вобласці
4. Вучні 8«В» класа СШ № 11 г.Віцебска на экскурсіі ў кабінеце сканіравання дакументаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці