Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» працягвае акцыю «Архівы школе»
У працяг акцыі «Архівы школе» 24.10.2022 у архіў былі запрошаны вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 7 г. Жлобіна» – удзельнікі гуртка «Юны краязнавец», кіраўнік Прыбалавец Ганна Мікалаеўна.
Архівіст першай кваліфікацыйнай катэгорыі Елісеева Ірына Мікалаеўна, вядучы архівіст Чыкілева Святлана Васілеўна арганізавалі экскурсію па архіве, пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй архіва, спецыфікай работы на сучасным этапе.
Елісеева Ірына Мікалаеўна прадставіла архіўныя копіі лістоў грамадзян, якія адшукваюць сваякоў, правяла сумеснае чытанне і аналіз дакументаў, дапамагла дзецям напісаць лісты-звароты сваякам, якія жылі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мэта мерапрыемства: выхаванне духоўных якасцей, інтарэсу да гераічнага мінулага сваёй краіны.
Задачы: развіваць пачуцці патрыятызму, спачування, суперажывання.