У сховішчах дзяржаўных архіваў Віцебскай вобласці знаходзіцца больш за 2 мільёны 300 тысяч спраў, якія з’яўляюцца важнай часткай гістарычнай спадчыны Беларусі. Але не меншая каштоўнасць архіваў – гэта людзі, адданыя і верныя сваёй прафесіі
Іх добрасумленная праца, захопленасць і прыхільнасць забяспечваюць пастаяннае развіццё асноўных напрамкаў архіўнай дзейнасці. Цяперашняе пакаленне архівістаў, несумненна, упісалі сваю старонку ў гісторыю архіўнай справы. Нельга не аддаць даніну глыбокай пашаны ветэранам архіўнай службы.
Ветэраны-архівісты Віцебшчыны прысутнічалі на свяце ў гонар 100-годдзя архіўнай службы Беларусі.
Але не ўсе змаглі прыйсці на свята. У іх сёння пабывалі ў гасцях супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.
![]() |
1. Ветэраны архіўнай справы Віцебшчыны на свяце ў гонар юбілею архіўнай службы рэспублікі. 14.10.2022. Стаяць справа налева: работнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – Людміла Аляксандраўна Зароўская, стаж працы на архіўнай ніве 45 гадоў, Ала Сямёнаўна Шаверда, 27 гадоў, Раіса Мікалаеўна Янушкевіч, 20 гадоў, Любоў Рыгораўна Траццякова, 17 гадоў; а таксама кіраўнік архіўнай службы вобласці (2008-2013) – Сяргей Васільевіч Рублеўскі, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама-начальніка аддзела па архівах і справаводстве; работнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – Любоў Аляксееўна Кротава, стаж працы на архіўнай ніве 16 гадоў, Святлана Барысаўна Шалаева, стаж 11 гадоў; і дырэктары райархіваў – Ірына Васільеўна Раманчук, дырэктар дзяржаўнай установы “Бешанковіцкі раённы архіў” (2014-2020), Альвіна Рыгораўна Вакар, дырэктар дзяржаўнай установы “Віцебскі раённы архіў” (2013-2021). |
![]() |
2. Да ветэранаў са словамі падзякі на ўрачыстым мерапрыемстве звяртаецца Свістунова Таццяна Міхайлаўна, дырэктар установы “Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці”. 14.10.2022 |
![]() |
3. Ад імя ветэранаў словы падзякі на ўрачыстым мерапрыемстве прамаўляе Сяргей Васільевіч Рублеўскі. 14.10.2022 |
![]() |
4. З юбілеем архіўнай службы павіншавалі Веру Уладзіміраўну Трубачову, стаж працы ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці 23 гады. 20.10.2022 |
![]() |
5. З юбілеем архіўнай службы павіншавалі Лілію Анатольеўну Нячай, стаж працы ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці 20 гадоў. 20.10.2022 |
![]() |
6. З юбілеем архіўнай службы павіншавалі Жураўлёву Л.У., стаж працы ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці 11 гадоў. 20.10.2022. |