Ўдзел у XX архіўных чытаннях «Фонды асабістага паходжання – крыніца гістарычнай памяці народа»
6 кастрычніка 2022 г. загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Алена Бондарава прыняла ўдзел у XX архіўных чытаннях «Фонды асабістага паходжання – крыніца гістарычнай памяці народа», якія праходзілі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.
Было агучана паведамленне «Агляд дакументаў асабістага фонду паэта, празаіка, перакладчыка Давіда Рыгоравіча Сімановіча (1932-2014 гг.)». Адмысловая ўвага была нададзена перакладчыцкай дзейнасці паэта.
Давід Сімановіч пісаў па-руску. Перакладаў уласныя вершы на беларускую мову і ідыш.
З беларускай мовы на рускую пераклаў вершы Рыгора Барадуліна, Пятра Броўкі, Генадзя Бураўкіна, Еўдакіі Лось і некаторых іншых паэтаў. З ідыш на рускую мову пераклаў вершы Марка Шагала, Сямёна Ан-скага, Хаіма Мальцінскага, Гіршы Рэлеса і некаторых іншых.
![]() |
Праграма архіўных чытанняў |
![]() |
Давід Сімановіч |