Аб правядзенні Адзінага дня бяспекі ў установе «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці»

22 верасня 2022 года ў рамках акцыі Адзінага дня бяспекі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбыліся трэніровачныя мерапрыемствы па эвакуацыі супрацоўнікаў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый (пажару) з удзелам пажарнай дружыны.

Супрацоўнікі архіва азнаёміліся з мультымедыйнай прэзентацыяй, прадстаўленай інспектарам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю, капітанам унутранай службы МНС Рэспублікі Беларусь Пасканным Я.А., у якой прыведзена статыстыка гібелі людзей пры пажарах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Гомельскай вобласці за бягучы перыяд 2022 года.

Таксама ўсе супрацоўнікі архіва азнаёміліся з інструкцыяй «аб парадку арганізацыі першаснага ўліку пажараў і іх наступстваў у Міністэрстве юстыцыі, органах, арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі», зацверджанай загадам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 28.08.2022 г. №339.

У завяршэнні мерапрыемстваў Адзінага дня бяспекі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва праверылі свае веды, прайшоўшы тэставанне ў абноўленай версіі мабільнага дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач» у раздзеле «Правер сябе».