Адзіны дзень адчыненых дзвярэй у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Полацку

12 верасня 2022 года ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Полацку ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю архіўнай службы Беларусі, прайшоў Адзіны дзень адчыненых дзвярэй.

У гэты дзень архіў наведалі і азнаёміліся з яго дзейнасцю навучэнцы Сярэдняй школы №14 г.Полацка, Базавай школы №15 г.Полацка, Базавай школы №10 г. Наваполацка, Гімназіі №1 г. Наваполацка. Госці пазнаёміліся з гісторыяй архіва, яго задачамі і функцыямі, даведаліся, чым важны архіў для дзяржавы, грамадства і чалавека. Экскурсанты наведалі чытальную залу, архівасховішча, азнаёміліся з дзеючымі выставамі. Для гасцей праведзены майстар-клас па рэстаўрацыі архіўных дакументаў.