Аб правядзенні сустрэчы з інспектарам ДАІ ў рамках акцыі “Адзінага дня бяспекі” ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна
9 верасня 2022 г. у рамках “Адзінага дня бяспекі” ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна адбылася сустрэча са старшым інспектарам аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама на тэму: Прафілактыка дарожна-транспартнага траўматызму і змены ў Правілах дарожнага руху.
У ходзе размовы асаблівая ўвага была нададзена найбольш актуальным пытанням бяспекі дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў, прафілактыцы нарушэнняў ПДР. Супрацоўнікам архіва быў паказаны відэафільм аб цяжкіх наступствах, якія надыходзяць пры нарушэнні правілаў паводзін на дарогах.
Працягнуў размову аб прафілактыцы бяспекі жыццядзейнасці галоўны інжынер архіва. Ён нагадаў супрацоўнікам, якія меры бяспекі неабходна выконваць, каб засцерагчыся ад пажару, прадэманстраваў, як правільна карыстацца вогнетушыцелем у выпадку выяўлення ўзгарання.
Дырэктар архіва нагадала аб асноўных патрабаваннях па ахове працы на працоўных месцах.