21 ліпеня 1863 года нарадзіўся гісторык, краязнаўца, педагог, грамадскі дзеяч Уладзімір Гаўрылавіч Краснянскі

21 ліпеня 1863 года нарадзіўся гісторык, краязнаўца, педагог, грамадскі дзеяч Уладзімір Гаўрылавіч Краснянскі.

Уладзімір Гаўрылавіч атрымаў вышэйшую адукацыю ў Пецярбургскім гістарычна-філалагічным інстытуце, поўны курс якога па аддзяленню гісторыі і геаграфіі скончыў у 1886 годзе. Выкладаў гісторыю, геаграфію і рускую мову ў Беластоцкім рэальным вучылішчы і Мінскай гімназіі (1886 – 1903), быў памочнікам архіварыуса Віленскага Цэнтральнага архіва старажытных актавых кніг і кіраўніком канцылярыі Віленскай вучэбнай акругі (1903 – 1906), дырэктарам Мсціслаўскай гімназіі і Віцебскага рэальнага вучылішча (1906 – 1917), членам Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1911 – 1918), навуковым супрацоўнікам Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута (1921 – 1922). Ён займаўся раскопкамі курганоў у Барысаўскім павеце, у сферы навуковых інтарэсаў былі падзеі Айчыннай вайны 1812 года, гісторыя Мсціслава і Віцебска.

Найбольш вядомы В. Г. Красьнянскі як музеязнаўца. У складаныя паслярэвалюцыйныя гады ў Віцебску Уладзімір Гаўрылавіч займаўся вывучэннем і аб’яднаннем музеяў В. П. Феадаровіча, Царкоўна-археалагічнага старажытнасховішча, Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Ён заклаў аснову працы па ўліку, сістэматызацыі і апісанню віцебскіх музейных калекцый.

 

Уладзімір Гаўрылавіч Краснянскі. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці (ДАВц). Ф. 2154. Воп. 1. Спр. 412. Арк. 4.
Пасведчанне, выдадзенае В. Г. Краснянскаму ў тым, што ён знаходзіцца на пасадзе навуковага супрацоўніка Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута. 30 студзеня 1922 г. ДАВц. Ф. 1947. Воп. 2. Спр. 56. Арк. 40.
Заява В. Г. Краснянскага ў праўленне Віцебскага вышэйшага педагагічнага інстытута аб прадастаўленні пасады загадчыка бібліятэкай або адной з навукова-дапаможных устаноў інстытута. 3 верасня 1923 г. ДАВц. Ф. 204. воп. 2. Спр.775. Арк. 1 – 1об.
Заява В. Г. Краснянскага ў праўленне Віцебскага вышэйшага педагагічнага інстытута аб прадастаўленні пасады загадчыка бібліятэкай або адной з навукова-дапаможных устаноў інстытута. 3 верасня 1923 г. ДАВц. Ф. 204. воп. 2. Спр.775. Арк. 1 – 1об.
Спіс навуковых прац В. Г. Краснянскага. Не пазней 1929 г. ДАВц. Ф. 1947. Воп. 2. Спр. 56. Арк. 52 – 52об.
Спіс навуковых прац В. Г. Краснянскага. Не пазней 1929 г. ДАВц. Ф. 1947. Воп. 2. Спр. 56. Арк. 52 – 52об.