15 ліпеня 2022 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання адбыўся сход работнікаў архіва, на якім выступіў дырэктар архіва А.М. Сушчэвіч.

У сваім дакладзе, Андрэй Мікалаевіч давёў да ведама калектыву інфармацыю пра падзеі, якія адбыліся ў краіне за ліпень 2022 г. У тым ліку падрабязна спыніўся на тэме санкцыяў у дачыненні да Беларусі. Як сказаў 6 ліпеня 2022 года на нарадзе аб супрацьдзеянні санкцыйным мерам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка – выкарыстанне санкцый для націску на суверэнную дзяржаву – гэта беззаконне і шантаж у міжнародным маштабе.

Таксама дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. асвятліў асноўныя сацыяльна-эканамічныя пытанні ў нашай вобласці, закрануў сітуацыю на рынку працы, а таксама сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. Былі закрануты і іншыя актуальныя тэмы, такія як жыллёва-камунальнае абслугоўванне, адукацыя, ахова здароўя.

Вялікая ўвага ў дакладзе дырэктара была ўдзелена пытанням захавання і развіцця культурнай спадчыны ў нашым рэгіёне.

Дырэктар архіва расказаў, што Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь працягвае расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай па фактах генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны. Па-новаму вывучаюцца архіўныя дакументы, адшукваюцца магчымыя сведкі тых падзей, якія дажылі да нашых дзён.

Таксама Андрэй Мікалаевіч расказаў работнікам архіва і пра мемарыяльны комплекс «Партызанская крынічка», зазначыўшы, што кіраўніцтвам Гомельскай вобласці было прынята рашэнне аб рэканструкцыі мемарыяла і стварэння на яго аснове ваенна-гістарычнага комплексу, прысвечанага памяці ўсіх партызанскіх фарміраванняў нашага рэгіёна. А таксама пра іншыя маштабныя мерапрыемствы, якія будуць у будучыні праводзіцца на Гомельшчыне.