У Занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне з 12 ліпеня 2022 года праводзіцца выстаўка дакументаў “Гарадскія вуліцы: доўгія, кароткія, вузкія, шырокія…”, прымеркаваная да 735-годдзя горада Кобрына.

У Занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне з 12 ліпеня 2022 г. экспануецца выстава дакументаў «Гарадскія вуліцы: доўгія, кароткія, вузкія, шырокія…», прымеркаваная да 735-годдзя г. Кобрына. Дакументы, якія прадстаўлены ў экспазіцыі, адлюстроўваюць гісторыю прысваення назваў вуліцам і завулкам, якія ўтвараліся ў працэсе з’яўлення новых мікрараёнаў у г. Кобрыне ў савецкі і постсавецкі перыяды, а таксама апавядаюць аб перайменаванні вуліц і завулкаў у розныя перыяды.

 

1. Рашэнне Кобрынскага гарвыканкама № 38 “Аб увекавечанні памяці Героя Савецкага Саюза Марозава Арсенія Іванавіча”. 21 лютага 1958 г. ЗДАКоб. Ф. 186. Воп. 1. Д. 44. Л. 60.
2. Рашэнне Кобрынскага гарвыканкама № 177 “Аб найменні
і перайменаванні вуліц і сквераў горада». 17 чэрвеня 1964 г. ЗДАКоб. Ф. 186. Воп. 1. Д. 94. Л. 161.
3. Рашэнне Кобрынскага гарвыканкама № 183 «Аб прысваенні наймення гарадской аўтобуснай плошчы па вул. Матросава». 14 верасьня 1973 г. ЗДАКоб. Ф. 186. Воп. 1. Д. 390. Л. 21.
4. Рашэнне Кобрынскага гарвыканкама № 222 “Аб распрацоўцы зоны індывідуальнага будаўніцтва”. 26 кастрычніка 1979 г. ЗДАКоб. Ф. 186. Воп. 1. Д. 720. Л. 33.
5. Рашэнне Кобрынскага гарвыканкама № 214 “Аб прысваенні найменняў вуліцам і плошчам горада ў сувязі з 700-гадовым юбілеем”. 19 жніўня 1987 г. ЗДАКоб. Ф. 186. Воп. 4. Д. 148. Л. 22.