Удзел Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у міжнароднай канферэнцыі па кіназнаўстве і архіўнай справе ў галіне кіно

23-24 чэрвеня 2022 г. у г. Маскве прайшла міжнародная канферэнцыя па кіназнаўстве і архіўнай справе ў галіне кіно. На канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні аб задачах кінаархіва, аб новых выкліках прафесіі кіназнаўцы, аб практыцы работы з архіўнымі матэрыяламі, аб вопыце дэмантрацыі архіўнага кіно, аб захаванні і рэпрэзентацыі калекцый рэгіянальных архіваў, аб даступнасці будучым пакаленням твора лічбавай эпохі, аб агульных прынцыпах аб тэксталогіі.

Галоўны захавальнік фондаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» А.К.Кот сумесна з прадстаўнікамі профільных архіваў Рэспублікі Казахстан і Арменіі прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Кінакалекцыі ў краінах СНД: сучаснасць і будучыня». У сваім выступленні А.К.Кот ахарактарызавала фонды архіва, падзялілася вопытам у пытаннях забеспячэння захаванасці кінадакументаў, аб папаўненні фондаў, аб варыянтах папулярызацыі архіўнага матэрыялу, аб удзеле архіваў Рэспублікі Беларусь у Дзяржаўнай праграме «Лічбавае развіццё Беларусі на 2021-2025 гады». Таксама А.К.Кот адказала на пытанні для артыкула ў часопісе аб культуры «Дылетант». Мэта публікацыі – раскрыццё тэмы аб кінаспадчыне ў краінах СНД. Артыкул даступны тут.

Міжнародная канферэнцыя дала магчымасць для вучоных, архівістаў, куратараў, даследчыкаў, кінематаграфістаў, студэнтаў і кінаэнтузіястаў сабрацца і абмеркаваць сучасныя прафесійныя праблемы ў галіне аўдыёвізуальнай спадчыны.

Запіс канферэнцыі даступны па спасылках:
дзень 1
дзень 2

 

Галоўны захавальнік фондаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» Ала Канстанцінаўна Кот сумесна з прадстаўнікамі профільных архіваў Рэспублікі Казахстан і Арменіі (23-24 чэрвеня 2022 г., БДАКФФД)
Галоўны захавальнік фондаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» Ала Канстанцінаўна Кот сумесна з прадстаўнікамі профільных архіваў Рэспублікі Казахстан і Арменіі (23-24 чэрвеня 2022 г., БДАКФФД)