Для замежных ваенных аташэ, акрэдытаваных пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь, і членаў іх сем’яў была праведзена экскурсія для азнаямлення з працай Нацыянальнага архіва
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа для замежных ваенных аташэ, акрэдытаваных пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь, і членаў іх сем’яў была праведзена экскурсія для азнаямлення з працай Нацыянальнага архіва.
Намеснік дырэктара А.А.Стуканова распавяла аб асноўных напрамках работы, праектах, у якіх прымае ўдзел Нацыянальны архіў у цяперашні час. Асаблівая ўвага была нададзена ўдзелу архіва ў праекце “Партызаны Беларусі” сумесна з установай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Выдавецкі дом ” Беларусь Сегодня”.
Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М. А. Старасценка падрыхтавала падборку дакументальных матэрыялаў, якія захавалі мерапрыемствы савецкага партыйнага кіраўніцтва па арганізацыі партызанскага і падпольнага руху на акупаванай тэрыторыі Беларусі, баявыя дасягненні першых партызанскіх атрадаў, станаўленне нямецкага акупацыйнага рэжыму.
Госці архіва мелі магчымасць азнаёміцца з унікальнай ваеннай картай, якая раскрывае размяшчэнне нямецкіх войскаў напярэдадні нападу на СССР, а таксама з нямецкімі картамі акупаванага Мінска, картай дыслакацыі партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі.
Пра асаблівасці забеспячэння захаванасці архіўных дакументаў наведвальнікам экскурсіі распавяла намеснік дырэктара А.У.Кушнова.
Асаблівую цікавасць у гасцей архіва выклікалі архіўныя дакументы, якія сведчаць аб удзеле ў партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў.








