Аб ускладанні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» кветак да мемарыяла «Курган Бессмяротнасці»

Какую песню о победе,
Какой сложить о Вас рассказ?
Богатыри, язык мой беден,
Чтобы воспеть, прославить Вас!
Якуб Колас

 

22 чэрвеня 2022 года ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа спецыялісты Дзяржархіва ў г. Оршы ўсклалі кветкі да мемарыяла «Курган Бессмяротнасці», размешчанага ў Парку Герояў.

Парк Герояў быў закладзены ў г. Оршы ў красавіку 1966 г. з мэтай увекавечвання памяці загінуўшых воінаў, партызан, падпольшчыкаў і мірных грамадзян, расстраляных фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. У цэнтры парка – Курган Бессмяротнасці, ля падножжа Кургана гарыць Вечны агонь, які запаліў Герой Савецкага Саюза Міхаіл Данілавіч Сіянін.