17 чэрвеня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведаў атрад навучэнцаў аздараўленчага лагера ДУА «Цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства».
17 чэрвеня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Гады гістарычнай памяці Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведаў атрад навучэнцаў аздараўленчага лагера ДУА «Цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства».
Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны пазнаёміліся з асноўнымі кірункамі дзейнасці архіва. У час наведвання архівасховішча дзецям былі прадэманстраваны дакументы асабістага паходжання Чырун Святланы Іосіфаўны – кіраўніка ўзорнага танцавальнага калектыву “Пралесачкі”. Таксама дзеці прымалі актыўны ўдзел у гульні “Юны архівіст”.
Дзеці пабывалі на выставе дзіцячага малюнка «Архіў вачыма дзяцей». Пазнаёміліся з архіўнымі прыборамі колішніх дзесяцігоддзяў. У завяршэнні сустрэчы адгадвалі загадкі на архіўную тэматыку.
![]() |
Знаёмства дзяцей з пішучай машынай |
![]() |
Знаёмства з выставай дзіцячага малюнка “Архіў вачыма дзяцей” |
![]() |
наведванне архівасховішча |
![]() |
Дзеці адгадваюць загадкі |