16 чэрвеня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Года гістарычнай памяці Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі навучэнцы працоўнага лагера сярэдняй школы № 4 г. Кобрына

16 чэрвеня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Года гістарычнай памяці Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі навучэнцы працоўнага лагера сярэдняй школы № 4 г. Кобрына.

Урок праходзіў у чытальнай зале архіва і быў прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа – 22 чэрвеня.

Супрацоўнікі архіва распавялі аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі Кобрынскага і былога Дзівінскага раёнаў Брэсцкай вобласці. Навучэнцам былі прадстаўлены копіі дакументаў раённых Надзвычайных камісій па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прычынення імі ўрону.

Вучням былі прадэманстраваны дакументы аб уроне, які быў нанесены нямецка-фашысцкімі захопнікамі населеным пунктам раёнаў. Гэтыя дакументы захоўваюцца ў фондах райвыканкамаў, сельвыканкамаў, упраўленняў сельскай гаспадаркі, дарожных аддзелаў і аддзелаў сацыяльнага забеспячэння райвыканкамаў і інш.

Таксама школьнікам былі прадстаўлены дакументы ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Фёдара Ігнатавіча Аўдзеева, якія захоўваюцца ў калекцыі дакументаў асабістага паходжання. Былі паказаны аўтабіяграфія, копіі пасведчанняў да ордэнаў і медалёў за баявыя заслугі ў Вялікай Айчыннай вайне, фатаграфіі, віншавальныя адрасы.

У рамках мерапрыемства была праведзена аглядная экскурсія па архіве, якая традыцыйна складалася з кароткага экскурсу ў гісторыю і інфармацыі аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, наведвання архівасховішча і знаёмства са стэндавымі выставамі.