14 чэрвеня 2022 года адбылася дыялогавая пляцоўка “Палітыка генацыду і “выпаленай зямлі” — план знішчэння насельніцтва Беларусі” ў філіяле БНТУ “Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж”

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы.

14 чэрвеня 2022 года адбылася дыялогавая пляцоўка “Палітыка генацыду і “выпаленай зямлі” — план знішчэння насельніцтва Беларусі” ў філіяле БНТУ “Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж”.

Мадэратарам выступіла выкладчык філіяла БНТУ «МДАСК» Жыромская В.Ф. Спікерамі на мерапрыемстве выступілі: Сямёнаў С.А. — памочнік пракурора Партызанскага раёна г. Мінска, Лістраценка С.У. — галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска, Клімовіч М.В. — намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Бядуліна А.М. — другі сакратар Партызанскага РК ГА БРСМ г. Мінска.

Падчас дыялогавай пляцоўкі дэманстраваўся фільм з дакументальнага цыкла Тэнгіза Думбадзэ “Яны вызвалялі Беларусь”, а таксама відэапрэзентацыя “Пекла на зямлі”, падрыхтаваная навучэнцамі філіяла БНТУ “МДАСК” па старонках фотаальбома вязні.