10 чэрвеня 2022 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» адбыўся семінар старшыняў пярвічных прафсаюзных арганізацый Навагрудскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў

З прывітальным словам да гасцей звярнулася дырэктар архіва А.С. Забелінская, якая пазнаёміла з гісторыяй, асноўнымі напрамкамі дзейнасці і асаблівасцямі работы Занальнага дзяржархіва, а таксама са зместам дакументальнай выстаўкі «У памяці народнай», прысвечанай падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

У ходзе семінара ўвага прысутных была накіравана на неабходнасць і важнасць дакументавання дзейнасці прафсаюзных арганізацый. М.В. Ткачэнка, загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ, асвятліла пытанні ўключэння спраў прафсаюзнага камітэта ў зводную Наменклатуру спраў арганізацыі, тэрміны захоўвання дакументаў і парадак здачы спраў у архіў арганізацыі і, у выпадку, калі арганізацыя з’яўляецца крыніцай камплектавання дзяржаўнага архіва, – на дзяржаўнае захоўванне, патрабаванні заканадаўства да афармлення дакументаў.

Аб дзейнасці першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва, яе ўзаемадзеянні з адміністрацыяй у рашэнні пытанняў сацыяльнай абароненасці працаўнікоў архіва і рэалізацыі палажэнняў Калектыўнай дамовы, якія склаліся традыцыях распавяла старшыня першаснай арганізацыі Н.Н. Калюк.

Старшыня Навагрудскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў І.Р. Бачынская, падводзячы вынікі семінара, падзякавала работнікам архіва і павіншавала з Міжнародным днём архіваў, адзначыўшы наколькі вялікая роля архіваў у справе захавання дакументальнай спадчыны.

У ходзе сустрэчы з прафсаюзным актывам раённай арганізацыі, работнікі архіва мелі магчымасць атрымаць адказы на пытанні.