Пра ўдзел прадстаўнікоў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у Міжнародным форуме «Гісторыя для будучыні. Вобраз Пятра»
8 чэрвеня 2022 г. у гістарычным парку «Расія – мая гісторыя» (Расійская Федэрацыя, г. Масква) адбыўся Міжнародны форум «Гісторыя для будучыні. Вобраз Пятра». Мэтай правядзення мерапрыемства было абмеркаванне шырокага кола пытанняў, прысвечаных гісторыі пятроўскай эпохі, а таксама захаванню культурнай і гістарычнай памяці пра Пятра I як знакамітага ваеннага і дзяржаўнага дзеяча. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства і Агенцтва развіцця ўнутранага турызму пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.
У мерапрыемстве ўзяла ўдзел прадстаўнічая беларуская дэлегацыя, у склад якой увайшлі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Алег Леанідавіч Воінаў і дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк, а таксама прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.
Дырэктар НГА Беларусі А.Л. Воінаў выступіў на плянарным пасяджэнні «Актуальнасць вобраза Пятра I для сучаснай Расіі» з прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму, а ў рамках панэльнай дыскусіі «Рэформы Пятра Першага: гісторыя, традыцыі, міфы» – з дакладам па тэме «Матэрыялы пра пятроўскую эпоху ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі». У сваім дакладзе А.Л. Воінаў сцісла ахарактарызаваў матэрыялы перыяду Паўночнай вайны (1700–1721), якія захоўваюцца ў НГА Беларусі, у тым ліку актыкацыі ў кнігі судовых устаноў беларускіх паветаў распараджэнняў самога Пятра і яго бліжэйшых паплечнікаў адносна ўзаемадзеяння расійскіх войск з насельніцтвам Беларусі па пытаннях забеспячэння харчаваннем, фуражом і зімовымі кватэрамі, а таксама падрабязна спыніўся на нядаўняй унікальнай знаходцы беларускіх архівістаў – партрэтнай выяве магілёўскага войта Фёдара Пятровіча Казановіча, які, паводле сведчання «Магілёўскай хронікі» Т. Сурты і Ю. Трубніцкага, у 1706 г. асабіста размаўляў з царом.
Дырэктар НАРБ А.К. Дземянюк у рамках панэльнай дыскусіі «Расія ў свеце і Расія са светам: ХVIII–XXI вв.» выступіў з дакладам «З вопыту супрацоўніцтва Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь з архівамі Расійскай Федэрацыі па пытанні папулярызацыі дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны».
Выступленні А.Л. Воінава і А.К. Дземянюка на плянарным пасяджэнні і панэльнай дыскусіі выклікалі жывую цікавасць удзельнікаў форуму.
На пляцоўцы форуму дырэктар НГА Беларусі А.Л. Воінаў і Дырэктар НАРБ А.К. Дземянюк правялі перамовы з прадстаўнікамі шэрагу расійскіх архіваў і іншых дзяржаўных устаноў пра ажыццяўленне сумесных выдавецкіх праектаў, магчымасці супрацоўніцтва і абмену лічбавымі копіямі дакументаў.