Аб правядзенні навучальнага семінара для штатных работнікаў Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ»
У рамках Міжнароднага тыдня архіваў 7 чэрвеня 2022 года вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі, выкарыстання дакументаў і фарміравання НАФ установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Саковіч Ганна Сяргееўна выступіла з дакладам на абласным навучальным семінары для штатных работнікаў Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ». На семінары прысутнічалі старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі ГА «БРСМ» Кашкур М.П., сакратары раённых арганізацыйных структур ГА «БРСМ».
Вядучы архівіст Саковіч А.С. расказала ўдзельнікам семінара аб змяненнях, унесеных у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь”, аб захоўванні дакументаў у электронным выглядзе, азнаёміла з парадкам падрыхтоўкі спраў да захоўвання, складання вопісаў спраў, больш падрабязна спынілася на асноўных патрабаваннях да фарміравання і афармленні асабістых спраў.
Саковіч А.С. адказала на пытанні па арганізацыі працы з дакументамі ў грамадскай арганізацыі, па перадачы справаў на сталае захоўванне ў дзяржаўны архіў.