Аб прачытанні лекцыі па ахове працы 27 мая 2022 г. у НГАБ у г.Гродна тэхнічным інспектарам Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і інш. устаноў у рамках акцыі «Тыдзень нулявога траўматызму»

27 мая 2022 г. у рамках «Тыдня нулявога траўматызму» з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў траўматызму ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была прачытана лекцыя Мароз А.В., тэхнічным інспектарам Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Падрабязна былі разгледжаны паняцце «Канцэпцыя нулявога траўматызму», праблемы ў галіне аховы працы, пытанні па фарміраванні пазітыўнай культуры аховы працы, а таксама прыведзена статыстыка траўматызму, звязаная з працоўнай дзейнасцю, па Гродзенскай вобласці.

Супрацоўнікамі архіва былі зададзены пытанні тэхнічнаму інспектару аб адказнасці і мерах пакарання за парушэнні патрабаванняў па ахове працы.