«Ці пішуць архівы сямейныя гісторыі?» – на гэтае пытанне спрабавалі адказаць студэнты Віцебскага філіяла ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» падчас лекцыі, прачытанай для іх супрацоўнікамі Дзяржархіва Віцебскай вобласці

У чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» 24 мая 2022 года для студэнтаў Віцебскага філіяла ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» была прачытана лекцыі аб тым, у якіх архівах захоўваюцца дакументы па гісторыі сям’і і як правільна пачынаць работу па зборы інфармацыі аб сваіх продках.

Лекцыя суправаджалася слайдамі з копіямі архіўных дакументаў. Падчас лекцыі студэнты наведалі сайт «Архівы Беларусі» і сайты архіўных устаноў рэспублікі. Студэнтам паказалі розніцу паміж дакументамі, якія фіксавалі запісы аб грамадзянскім стане да 1917 года і пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, патлумачылі, што такое «Метрычныя кнігі» і «Рэвізскія казкі».

Прадэманстравалі запісы з пагаспадарчых кніг, якія захоўваюцца ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці. Быў растлумачаны парадак афармлення заяў для атрымання інфармацыі з архіваў, раскрыта паняцце «асабістая таямніца».