Адкрыццё выставы «У памяці народнай»

6 мая 2022 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» адбылося адкрыццё дакументальнай выстаўкі «У памяці народнай». У чытальнай зале архіва сабраліся прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, школьнікі.

А.С.Забелінская, дырэктар архіва, расказала аб прадстаўленых копіях дакументаў раённых Надзвычайных камісій па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прычыненай імі ўрону, а таксама дакументаў аб увекавечанні памяці герояў вайны.

На працягу некалькіх месяцаў работнікі архіва ўзаемадзейнічалі з установамі адукацыі, праводзілі экскурсіі і лекцыі ў архіве, дэманструючы дакументы аб вайне, удзельнічалі ў школьных уроках Памяці. Прыемна, што хлопцы вярталіся ў архіў для пошуку матэрыялу з мэтай напісання творчых, даследчых работ. Адзін з іх, Адашкевіч Захар, вучань Валеўскага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа прадставіў прысутным сваю працу аб акупацыі Навагрудчыны, напісаную, у тым ліку і з выкарыстаннем дакументаў архіва. А вучні 6а класа сярэдняй школы № 1 г. Навагрудка расказалі аб партызанах-героях Навагрудчыны, чыімі імёнамі названы вуліцы горада. Дзеці таксама прадставілі малюнкі – па просьбе архівістаў яны адлюстравалі сваё бачанне свята Перамогі.