Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» правялі ўрок на тэму «Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны»

6 мая 2022 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» правялі для вучняў 7 «Д» класа ДУА «Гімназія № 6 г. Гродна» ўрок на тэму «Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны».

Работнікі архіва пазнаёмілі дзяцей з дакументальнымі матэрыяламі аб дзейнасці антыфашысцкіх падпольных груп і партызанскіх брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзеншчыны ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі.

Для вучняў правялі аглядную экскурсію па ўстанове, паказалі найбольш каштоўныя і цікавыя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архівасховішчы. У лабараторыі па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонту дакументаў сямікласнікі паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі. Таксама яны ўбачылі, як адбываецца падшыўка спраў, сушка лістоў, пазнаёміліся з матэрыяламі, якія выкарыстоўваюцца пры рэстаўрацыі дакументаў.