14 красавіка 2022 г. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці з экскурсіяй наведалі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама

14 красавіка 2022 г. для супрацоўнікаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама і кіраўніцтва Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў, Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты была арганізавана экскурсія ў адным з будынкаў Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці па вул. Энгельса, 8. Будынак быў пабудаваны ў 1988 годзе для партыйнага архіва Брэсцкага абкама КП(б)Б, у 1992 годзе перайшоў у вядзенне дзяржархіва. У 2012–2017 гг. за рахунак сродкаў абласнога бюджэту ў ім быў праведзены капітальны рамонт з мадэрнізацыяй.

У наш час у будынку засяроджаны архіўныя дакументы перыядаў 1919-1939, 1941-1944 гг., усяго звыш 500 тысяч спраў.

Дырэктар архіва Ганна Карапузава пазнаёміла гасцей з гісторыяй архіва, расказала аб асноўных напрамках дзейнасці.

Экскурсанты азнаёміліся з методыкай правядзення работ па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў у лабараторыі, наведалі архівасховішчы, дзе змаглі ацаніць умовы захоўвання архіўных дакументаў.

Жывую цікавасць выклікала наведванне навукова-даведачнай бібліятэкі архіва, дзе захоўваецца больш за 20 тысяч розных друкаваных выданняў.

Дырэктар архіва адказала на пытанні аб парадку звароту ў архіў і атрыманні архіўнай інфармацыі, самастойнай працы ў чытальнай зале архіва.