Установа “Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску” ў рамках мерапрыемстваў да Года гістарычнай памяці з цыкла “Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны ў асобах” падрыхтавала электронную выставу, прысвечаную Дуброўскаму У.І.

Уладзімір Іванавіч Дуброўскі, удзельнік Фінскай і Вялікай Айчыннай войн, Кавалер 2-х ордэнаў Чырвонай Зоркі і ордэна Айчыннай вайны 2 ступені, член КПСС

Нарадзіўся 11.07.1920 у в.Ясны Лес Бабруйскага раёна ў сям’і калгаснікаў. Вучыўся ў Бабруйскім медыцынскім тэхнікуме, ваенна-медыцынскім вучылішчы ім. Н.А.Шчорса Ленінградскай ваеннай акругі.

Будучы курсантам прымаў удзел у баявых дзеяннях савецка-фінскай вайны. З верасня 1940 г. па чэрвень 1945 г. служыў у 30 медсанбаце 26-й стралковай дывізіі ваенным фельчарам і камандзірам эвакаадлучэння. У складзе Паўночна-Заходняга і 3-га Беларускага франтоў медсанбат прайшоў з баямі да Кёнігсберга.

Пасля вайны служыў у частках Савецкай Арміі да 1957 г. Пасля выхаду ў адстаўку працаваў зубным лекарам стаматалагічнай паліклінікі г. Бабруйска. Вёў актыўную працу па зборы матэрыялаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, аб зніклых без вестак і загінуўшых воінах-бабруйчанах. Працаваў над кнігай аб баявым шляху 30 медсанбата 26-й стралковай дывізіі.

За баявыя і працоўныя заслугі В.І.Дуброўскі быў узнагароджаны 15 ордэнамі і медалямі: двума ордэнамі «Чырвонай Зоркі», ордэнам Айчыннай войнаў 2 ступені, медалямі «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне. .», «За баявыя заслугі», медалём Жукава, медалямі да юбілеяў перамогі над Германіяй і юбілеям Савецкай Арміі, «За доблесную працу», «Ветэран працы», таксама памятнымі знакамі «Ветэрану 1-й Ударнай Арміі», «Ветэрану 26- й Залатавустаўскай двойчы Чырванасцяжнай ордэна Суворава 2-й ступені стралковай дывізіі», удзельніку баявых дзеянняў на Паўночна-Заходнім фронце.

У фондзе Дуброўскага В.І. захоўваюцца асабістыя дакументы, лісты і ўспаміны таварышаў па службе – удзельнікаў баявых дзеянняў, фатаграфіі ваенных гадоў, архіўныя выпіскі з фондаў архіва Міністэрства Абароны СССР, няскончаны рукапіс кнігі “30-ы медсанбат у баях за Радзіму”, дакументы аб зніклых і загінуўшых бабруйчанах у перыяд Вялікай Айчыннай войны.

Калекцыя малааб’ёмных фондаў асабістага паходжання.
Ф. 366, ОП.9, ДД. 1, 2, 3, 8, 9, 13.