5 красавіка 2022 года ў ДУА «Гімназія №46 г. Гомеля імя Блеза Паскаля» прайшла дыялогавая пляцоўка «Захаванне гістарычнай памяці як фактар умацавання беларускай дзяржавы»

5 красавіка 2022 года ў ДУА «Гімназія №46 г. Гомеля імя Блеза Паскаля» прайшла дыялогавая пляцоўка «Захаванне гістарычнай памяці як фактар умацавання беларускай дзяржавы».

Экспертамі выступілі:
Кухарава Святлана Леанідаўна, начальнік упраўлення адукацыі Гомельскага гарвыканкама, Амінава Святлана Іванаўна, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля, Булынка Юрый Валер’евіч, пракурор г. Гомеля, Мішчанка Канстанцін Сяргеевіч, намеснік дырэктара Гомельскага абласнога музея ваеннай славы, Дзенісенка Павел Уладзіміравіч, кіраўнік пошукавага атрада ДУА «Гомельскае кадэцкае вучылішча», Абрамава Наталля Юр’еўна, дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці», Звегенцава Алена Альфрэдаўна, дырэктар ДУ «Рэспубліканская тэхнічная мікрафільмавання страхавога фонду дакументацыі» у г. Гомелі; Свірыдава ала Дзмітрыеўна, старшыня арганізацыі Савецкага раёна г. Гомеля Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Удзельнікамі дыялогавай пляцоўкі сталі намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце, кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, настаўнікі гісторыі і кіраўнікі школьных музеяў.

Булынка Юрый Валер’евіч прадэманстраваў мультымедыйную прэзентацыю аб пошукавай дзейнасці на прыкладзе меркаваных месцаў пахаванняў ахвяр генацыду горада Гомеля. Юрый Валер’евіч адзначыў, што вялікую ролю ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення адыгрываюць школьныя музеі, якія дапамагаюць фарміраванню ў навучэнцаў павагі да гісторыі, беражлівых адносін да народнай памяці.

Абрамава Наталля Юр’еўна расказала пра дакументы якія захоўваюцца ў архіве па тэме «Генацыд насельніцтва горада Гомеля ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд». Падрабязна спынілася на парадку працы карыстальнікаў у чытальнай зале архіва. Прапанавала формы ўзаемадзеянне з установамі адукацыі ў пытаннях навучання і патрыятычнага выхавання моладзі.

Кіраўнікі па ваенна-патрыятычнаму выхаванню і школьных музеяў падзяліліся вопытам работы па ўключэнню навучэнцаў у стварэнні экспазіцый музеяў і куткоў гісторыі.