У рамках Года гістарычнай памяці і акцыі «Архівы-школе» 31 сакавіка 2022 г. установу «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» наведалі ўдзельнікі заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя» і «Гісторыя Беларусі»

31 сакавіка 2022 года работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў была праведзена экскурсія для 82-х школьнікаў, удзельнікаў заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя» і «Гісторыя Беларусі», які праходзіць у г. Дзяржынску. У якасці экскурсаводаў выступілі спецыялісты аддзела выкарыстання дакументаў вядучы архівіст Алена Іванаўна Траццяк і архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Марыя Дзмітрыеўна Раманава.

У ходзе экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, яго структурай і напрамкамі дзейнасці. Асаблівую ўвагу навучэнцы акцэнтавалі на вузкіх спецыяльнасцях, якія выкарыстоўваюцца ў архіўнай галіне на прыкладзе БДАКФФД. У якасці прыкладаў такіх спецыяльнасцей выступілі гукарэжысёр, кінааператар, рэстаўратар, праграміст, дызайнер. Таксама без увагі не засталася і значная прафесія архівіста, якую навучэнцы старэйшых класаў пазналі з зусім іншага боку.

Сходы фотадакументаў раскрылі перад наведвальнікамі ўнікальныя фонды архіва. Па прызнанні ўдзельнікаў экскурсіі, калекцыі франтавога карэспандэнта В.І.Аркашава і ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны А.М.Багамолава зрабілі на іх найбольшае ўражанне праўдзівасцю здымкаў. Для сучаснай моладзі гэтыя фатаграфіі – магчымасць убачыць вайну і перамогу вачыма відавочцаў, прайсці франтавымі дарогамі побач з імі.

Таксама для свабоднага прагляду і азнаямлення быў прадстаўлены фотаальбом, які змяшчае здымкі з асабістай калекцыі Альжбеты Тамашэўскай-Радзівіл, перададзеныя ўладальніцай у фонды Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у 2009 годзе.

Дэманстрацыя дакументальнага фільма ў кіназале архіва «Рэйкавая вайна. Тры ўдары» выклікала асаблівы эмацыйны водгук у гледачоў.

У выніку экскурсіі школьнікі выказалі падзяку кіраўніцтву і работнікам архіва за іх працу па захаванні гістарычнай памяці Беларусі.

 

Удзельнікі рэспубліканскага этапа алімпіяды па вучэбных прадметах “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі” падчас экскурсіі ў чытальнай зале БДАКФФД
Удзельнікі рэспубліканскага этапа алімпіяды па вучэбных прадметах “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі” за праглядам фотадакументаў у чытальнай зале БДАКФФД
Удзельнікі рэспубліканскага этапа алімпіяды па вучэбных прадметах “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі”