Адкрыццё выставы «Летапіс у камені» » (помнікі архітэктуры ў дакументах НГАБ у г.Гродна)
29 сакавіка 2022 года ў рамках Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродне адбылося адкрыццё выстаўкі «Летапіс у камені» (помнікі архітэктуры ў дакументах НГАБ у г.Гродна), стварэнне якой прымеркавана да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі.
Студэнты 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сталі першымі гасцямі на адкрыцці выстаўкі, на якой размешчаны ксеракопіі архіўных дакументаў і фатаграфіі малюнкаў Н. Орды, фрагментаў эскізаў і праектаў культавых збудаванняў, замкаў і палацаў.
Студэнты таксама былі азнаёмлены з гісторыяй стварэння архіва, са складам дакументаў і архівасховішчамі, спецыфікай работы лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў.