У БелНДІДАС пройдзе вочны семінар «Стварэнне и фарміраванне архіва арганізацыі»

ПАВАЖАНЫЯ КІРАЎНІКІ!

Установа «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» праводзіць вочны семінар «СТВАРЭННЕ І ФАРМІРАВАННЕ АРХІВА АРГАНІЗАЦЫІ».

Дата правядзення семінара 12 красавіка 2022 г.

На занятках семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні:

1. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы архіўнай справы і дзяржаўны кантроль за яго выкананнем. Адміністратыўная і крымінальная адказнасць.
2. Парадак стварэння архіва, арганізацыя яго працы.
2.1. Віды, задачы і функцыі архіваў.
2.2. Парадак распрацоўкі палажэння аб архіве, службовых інструкцый, іншых лакальных прававых актаў.
3. Наменклатура спраў – асноўны дакумент для арганізацыі працы архіва.
3.1. Парадак распрацоўкі наменклатуры спраў у арганізацыі.
3.2. Удзел архіва арганізацыі ў складанні і ўзгадненні наменклатуры спраў.
4. Вызначэнне тэрмінаў захоўвання дакументаў.
4.1. Экспертыза каштоўнасці дакументаў у справаводстве і архіўнай арганізацыі.
4.2. Пералікі дакументаў з указаннем тэрмінаў захоўвання (тыпавы і ведамасны пералікі, пералікі недзяржаўных арганізацый, пералікі навукова-тэхнічнай і іншай спецыяльнай дакументацыі). Асаблівасці прымянення пералікаў у розных арганізацыях.
4.3. Тэрміны захоўвання дакументаў. Асаблівасці вылічэння тэрмінаў захоўвання дакументаў, якія падлягаюць праверцы падатковымі органамі.
5. Перадача спраў для захоўвання ў архіў арганізацыі. Знішчэнне дакументаў і спраў, тэрмін якіх скончыўся.
5.1. Патрабаванні да фарміравання і афармлення спраў пры падрыхтоўцы да перадачы ў архіў.
5.2. Складанне і фарміраванне вопісаў спраў пры перадачы дакументаў у архіў арганізацыі. Складанне зводных вопісаў спраў у архіве арганізацыі.
5.3. Парадак знішчэння дакументаў і спраў, тэрмін захоўвання якіх скончыўся. Акт на знішчэнне.
6. Электронныя дакументы: асаблівасці экспертызы каштоўнасці, вызначэнне тэрмінаў захоўвання і перадачы ў архіў.

Заняткі праводзяць: дырэктар БелНДІДАС А.Я. Рыбакоў, лектары С.Я. Купрыянаў, К.П. Дзярновіч, якія з’яўляюцца аўтарамі нарматыўных актаў, навучальных і метадычных дапаможнікаў па справаводстве і архіўнай справе.

Слухачам, якія прайшлі навучанне на семінары, будзе выдадзены сертыфікат устаноўленага ўзору.

Семінар будзе праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каферэнц зала. Час правядзення: 9.30 – 14.00.

Жадаючыя прыняць удзел у семінары павінны да 11 красавіка 2022 г. падаць заяўкі па электроннай пошце або патэлефанаваць для атрымання і аплаты рахунку-фактуры.
Тэлефон 363-02-05 (з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 штодня), электронная пошта literatura@belniidad.by.

Кошт удзелу ў семінары складае 74 рублі 40 капеек без ПДВ (падстава – падпункт 1.1.2, пункта 1, артыкула 326 Падатковага Кодэкса Рэспублікі Беларусь). Нашы рэквізіты: р/р BY67BLBB36320100129230001001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.

УВАГА! Просім пацвердзіць удзел у семінары па кантактным тэлефоне.

Нам. дырэктара БелНДІДАС            С.С. Мішук