Пабачыла свет чацвёртая кніга з серыі «Без тэрміну даўнасці» пра злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Гродзенскай вобласці

Пабачыла свет чацвёртая кніга з серыі «Без тэрміну даўнасці», у якой расказваецца пра злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Зборнік дакументаў і матэрыялаў падрыхтаваны Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь пры удзеле Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі. Кніга выдадзена пры фінансавай падтрымцы Асацыяцыі гісторыкаў саюзнай дзяржавы «Саюзная ініцыятыва памяці і згоды» і фонду «Гістарычная памяць». У зборнік увайшло 119 дакументаў, большасць — з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

Дакументы размеркаваны па двум раздзелам: «Нацысцкая палітыка генацыду і выпаленай зямлі» і «Расследаванне злачынстваў нямецкіх акупантаў». У першы раздзел уключаны дакументы аб злачынствах нацыстаў на акупаванай тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Сярод іх — дакументы часоў вайны двух бакоў, якія ваявалі, нямецкага і савецкага. У другі — дакументы аб выяўленні і расследаванні фактаў злачынстваў. Падрыхтаваны чатыры дадатка: «Спіс месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Гродзенскай вобласці», «Спіс месцаў масавага знішчэння і дэпартацыі яўрэяў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці», «Спіс найбольш буйных нямецкіх карных аперацый, праведзеных у Гродзенскай вобласці ў 1942—1944 гг.» і «Спіс сельскіх населеных пунктаў Гродзенскай вобласці, знішчаных нямецкімі акупантамі поўнасцю або часткова». Выданне суправаджаецца ілюстрацыйным блокам, каментарамі, геаграфічным паказальнікам, спісам скарочаных слоў і пералікам дакументаў.

Агульны аб’ём зборніка складае 268 старонак.

Выданне прызначана для гісторыкаў, архівістаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.