«Жаночая шматграннасць»

Перайсці да фотавыставы


8 Сакавіка – Міжнародны жаночы дзень. Гісторыя гэтага свята, як дня салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і эмансіпацыю, бярэ свой пачатак у Еўропе ў 1910 г. У РСФСР афіцыйна было вырашана святкаваць Міжнародны жаночы дзень 8-га сакавіка ў 1921 г. З 1966 г. у СССР гэты дзень стаў не толькі святочным, але і выходным днём.

З нагоды святкавання Міжнароднага жаночага дня ўстанова «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» прадстаўляе на сайце «Архівы Беларусі» віртуальную выставу «Жаночая шматграннасць», мэта якой – паказаць змены сацыяльнай ролі жанчын у жыцці грамадства ад пачатку XX стагоддзя да нашых дзён. Пры стварэнні віртуальнай выстаўкі выкарыстоўваліся фотадакументы з калекцый Г.Лукоўнікава, М.Чарняўскага, В.Аркашава, ЦДАКФД СССР, фотахронікі БелТА, фотатэк Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, рэспубліканскіх газет «Советская Белоруссия», «Спартыўная панарама», «Голас Касцюкоўшчыны».

На YouTube-канале БДАКФФД да Міжнароднага жаночага дня размешчаны прома-ролік, а таксама фрагмент кіначасопіса арх. №1550 «Савецкая Беларусь» № 3, 1969 г., сюжэты якога прысвечаны святкаванню 8 Сакавіка ў БССР і ролі жанчын у жыцці грамадства.
Перайсці да прагляду

Цяпер на постсавецкай прасторы ва ўсіх краінах, акрамя Прыбалтыкі, 8 Сакавіка як Дзень Жанчын, альбо Дзень Маці застаецца святочным днём. У гэты дзень сыны спяшаюцца павіншаваць сваіх маці, мужы сваіх жонак, браты сясцёр, калег і сваіх выдатных таварышаў па службе.