Траціна стагоддзя без чалавека
Перайсці да фотавыставы

26 красавіка – Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе, закліканы служыць напамінам аб неабходнасці недапушчэння новых ядзерных аварый і ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне пераадолення наступстваў чарнобыльскай і іншых ядзерных катастроф.
Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік быў арганізаваны ў 1988 г. на тэрыторыі земляў, якія найбольш пацярпелі ад катастрофы, або прылеглых да 30-кіламетровай зоны адчужэння – Хойніцкага, Нараўлянскага і Брагінскага раёнаў Гомельскай вобласці. Мэтай стварэння запаведніка было прадухіленне распаўсюджвання небяспечных радыенуклідаў за межы зоны адчужэння, правядзенне радыебіялагічных даследаванняў, вывучэнне стану флоры і фауны пад уплывам радыяцыі, маніторынг экалагічнага і радыяцыйнага стану.
У запаведніку створаны ўмовы для аднаўлення жывёльнага і расліннага свету, важным фактарам якога з’яўляецца практычная адсутнасць гаспадарчай дзейнасці чалавека. Тэрыторыя запаведніка з’яўляецца арэалам пасялення больш за сорак відаў млекакормячых, сямідзесяці відаў птушак, дваццаці пяці відаў рыб. Большасць жыхароў жывёльнага свету тых месцаў – гэта або рэдкія асобнікі, або знікаючыя віды. А ва ўмовах запаведнай зоны назіраецца аднаўленне іх колькасці.