Галоўная / 2018
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

| 1155 | гадоў з часу стварэння (863) асветнікамі Кірылам і Мяфодзіям славянскай азбукі |
| 1035 | гадоў назад (983) у летапісах упершыню ўпамінаюцца яцьвягі |
| 1030 | гадоў з часу прыняцця (988) хрысціянства ў Кіеўскай Русі |
| 940 | гадоў назад (1078) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Друцк (цяпер вёска ў Талачынскім раёне), Лагойск (Логожск) і Лукомль (цяпер вёска ў Чашніцкім раёне) |
| 890 | гадоў назад (1128) у Лаўрэнцьеўскім летапісе выкарыстана назва Полацкая зямля як сінонім Полацкага княства |
| 890 | гадоў назад (1128) у Іпацьеўскім летапісе ўпершыню ўпамінаецца Гродна |
| 860 | гадоў назад (1158) у летапісах упамінаюцца Бельчыцы ў якасці рэзідэнцыі полацкіх князёў |
| 805 | гадоў назад (1213) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Рэчыца |
| 795 | гадоў назад (1223) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Нясвіж |
| 765 | гадоў назад (1253) у Іпацьеўскім летапісе ўпершыню ўпамінаецца старажытны горад Турыйск (цяпер вёска Турэйск Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці) |
| 765 | гадоў назад (1253) вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Міндоўг прыняў тытул караля і каранаваўся ў сваёй рэзідэнцыі ў Навагрудку |
| 700 | гадоў назад (1318) тэрыторыя Віцебшчыны ўпершыню названа Белай Руссю |
| 695 | гадоў назад (1323) горад Вільня абвешчаны асноўнай сталіцай Вялікага княства Літоўскага |
| 695 | гадоў назад (1323) заснаваны горад Ліда |
| 655 | гадоў назад (1363) войска Вялікага княства Літоўскага на чале з князем Альгердам атрымала перамогу над ардынскімі войскамі каля Сініх Вод |
| 630 | гадоў назад (1388) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Маладзечна |
| 625 | гадоў назад (1393) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Быхаў (тагачасная назва Стары Быхаў) |
| 605 | гадоў з часу ўтварэння (1413) Віленскага і Трокскага ваяводстваў |
| 585 | гадоў назад (1433) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Талачын |
| 550 | гадоў назад (1468) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Астравец |
| 545 | гадоў назад (1473) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Пружаны |
| 520 | гадоў назад (1498) Полацк атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
| 520 | гадоў назад (1498) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца горад Дзятлава пад назвай Здзяцел |
| 515 | гадоў з часу ўтварэня (1503) Віцебскага ваяводства |
| 515 | гадоў назад (1503) Ваўкавыск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
| 515 | гадоў назад (1503) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца маёнтак Шаркоўшчына (цяпер гарадскі пасёлак ў Віцебскай вобласці) |
| 515 | гадоў назад (1503) Камянец атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
| 510 | гадоў назад (1508) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Смалявічы |
| 500 | гадоў назад (1518) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца сяло Барань (цяпер горад у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці) |
| 495 | гадоў назад (1523) у Кракаве выдадзена паэма Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” |
| 475 | гадоў назад (1543) у Гродна заснавана “Літоўская капэла” – адзін з найбольш ранніх аркестравых калектываў у Беларусі |
| 475 | гадоў назад (1543) заснаваны Мазырскі замак |
| 465 | гадоў назад (1553) брэсцкі стараста Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў у Брэсце кальвінскі збор і першую ў Беларусі друкарню |
| 455 | гадоў назад (1563) у Брэсцкай друкарні надрукавана “Біблія” (“Брэсцкая біблія”, “Радзівілаўская біблія”) – адно з самых поўных тагачасных выданняў “свяшчэннага пісання” |
| 450 | гадоў з пачатку дзейнасці (1568) Заблудаўскай друкарні (маёнтак Заблудава Гродзенскага павета), заснаванай Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам (існавала да 1570 г.) |
| 435 | гадоў назад (1583) у Нясвіжы на месцы драўлянага закладзены мураваны замак |
| 425 | гадоў з часу выдання (1593) у друкарні братоў Мамонічаў “Буквара”, аднаго з першых у Беларусі |
| 415 | гадоў назад (каля 1603) беларускім гравёрам Тамашам Макоўскім выгравіравана першая дакладная карта Вялікага княства Літоўскага (захавалася 2-е выданне, 1613, Амстэрдам, друкарня Блау) |
| 400 | гадоў назад (1618) Друя атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права |
| 385 | гадоў назад (1633) Крычаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
| 375 | гадоў назад (1643) Лагішын атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
| 365 | гадоў назад (1653) у Куцеінскай друкарні надрукавана кніга “Лексіконъ славеноросскій іменъ толъкованіе” |
| 285 | гадоў з часу нараджэння Тызенгаўза Антонія (1733 – 1785), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, мецэната |
| 280 | гадоў з часу адкрыцця (1738) у мястэчку Урэчча (Любанскі раён) шкломануфактуры (дзейнічала да 1846 г.) |
| 260 | гадоў назад (1758) Ушачы атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права |
| 250 | гадоў назад (1768) складзены Віцебскі летапіс, помнік гістарыяграфіі Беларусі XVIII стагоддзя (складальнік жыхар Віцебска Сцяпан Аверка) |
| 250 | гадоў з пачатку дзейнасці (1768) Маларыцкай металургічнай мануфактуры, адной з першых у Беларусі металургічных і металаапрацоўчых мануфактур (дзейнічала да 1790 г. ва ўрочышчы Рудня Брэсцкага павета) |
| 245 | гадоў з пачатку дзейнасці (1773) у Рэчы Паспалітай Камісіі народнай адукацыі (дзейнічала да 1794 г.) |
| 240 | гадоў назад (1778) у Шклове створаны прыгонны тэатр |
| 225 | гадоў назад нарадзіўся Петрашкевіч Ануфрый (1793 – 1863), паэт, архівіст, адзін з заснавальнікаў таварыства філаматаў |
| 220 | гадоў з часу заснавання (1798) у мястэчку Хомск (Драгічынскі раён) суконнай фабрыкі |
| 215 | гадоў з часу стварэння (1803) Віленскай навучальнай акругі, у якую ўваходзілі навучальныя ўстановы Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў (існавала да 1918 г.) |
| 215 | гадоў з часу заснавання (1803) Мінскага гарадскога аркестра (існаваў да 1917 г.) |
| 210 | гадоў назад нарадзіўся Шэмеш Адам (1808 – 1864), беларускі жывапісец і мастацтвазнавец |
| 205 | гадоў з пачатку дзейнасці (1813) суконнай фабрыкі ў мястэчку Альбярцін (цяпер у межах г. Слоніма, дзейнічала да 1905 г.) |
| 200 | гадоў з часу выхаду (1818) “Miesięcznika Połockiego” (“Полацкага месячніка”), аднаго з першых у Беларусі часопісаў (выдаваўся на польскай мове да 1820 г.) |
| 190 | гадоў з часу заснавання (1828) Альбярцінскага чыгуналіцейнага завода (з 1903 г. машынабудаўнічы завод; дзейнічаў да 1914 г.) |
| 185 | гадоў з часу заснавання (1833) Магілёўскай губернскай друкарні (дзейнічала да 1917 г.) |
| 185 | гадоў назад (1833) пачалося будаўніцтва Брэст-Літоўскай крэпасці |
| 180 | гадоў з часу выдання (1838) “Губернскіх ведамасцей” у губернскіх гарадах Беларусі (Вільня, Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск) |
| 170 | гадоў з часу пераўтварэння (1848) Горы-Горацкай земляробчай школы ў Горы-Горацкі земляробчы інстытут, адной з першых вышэйшых навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю ў Расійскай імперыі (цяпер Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія) |
| 170 | гадоў назад (1848) уступіў у лік дзеючых Дняпроўска-Бугскі канал |
| 155 | гадоў з пачатку (1863) нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве |
| 145 | гадоў назад (1873) у Мінску адкрыўся камерцыйны банк, адзін з першых банкаў у Беларусі (дзейнічаў да 1912 г.) |
| 145 | гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю (1873) чыгуначнай магістралі Маладзечна – Мінск – Бабруйск – Гомель Лібава-Роменскай чыгункі |
| 145 | гадоў з пачатку дзейнасці (1873) Заходняй экспедыцыі пад кіраўніцтвам генерала І.І.Жылінскага па асушэнні балот на Палессі |
| 145 | гадоў з часу заснавання (1873) у мястэчку Барань (цяпер горад у Аршанскім раёне) драцяна-цвіковага завода (дзейнічаў да 1941 г.) |
| 145 | гадоў назад (1873) заснавана станцыя Касцюкоўка Лібава-Роменскай чыгункі (цяпер рабочы пасёлак у Гомельскім раёне) |
| 140 | гадоў з часу заснавання (1878) Віцебскага бровара |
| 140 | гадоў з часу заснавання (1878) у Гомелі тэхнічнага чыгуначнага вучылішча (з 1917 г. Гомельскі тэхнікум чыгуначнага транспарту, з 2007 г. Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарта Беларускай чыгункі, з 2014 г. Гомельскі каледж – філіял установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту”) |
| 135 | гадоў з часу заснавання (1883) Мінскага фарфоравага завода (першапачаткова завод кафлянай пліткі) |
| 135 | гадоў з часу заснавання (1883) у Мінску на базе кузні Кашарскага машына-будаўнічага і чыгуна-медна-металургічнага завода (з 1925 г. чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод “Металіст”, з 1928 г. машынабудаўнічы завод “Камунар”, з 1978 г. галаўное прадпрыемства Мінскага вытворчага аб’яднання па выпуску працяжных і адразных станкоў, з 1996 г. Мінскі станкабудаўнічы завод імя С.М.Кірава, з 2011 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Станкабудаўнічы завод імя С.М.Кірава”) |
| 135 | гадоў з часу заснавання (1883) на хутары Бярозаўка у Лідскім павеце фабрыкі па вырабу шкла (цяпер шклозавод “Нёман” у г. Бярозаўка Лідскага раёна) |
| 135 | гадоў з часу выдання (1883) А.П.Сапуновым 1-га тома “Витебской старины” – зборніка дакументаў па гісторыі Віцебшчыны |
| 135 | гадоў назад (1883) заснаваны Аршанскі бровар |
| 130 | гадоў з часу заснавання (1888) Гомельскага станкабудаўнічага завода |
| 125 | гадоў з часу заснавання (1893) Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея (заснаваны Е.Р.Раманавым і А.П.Сапуновым; існаваў да 1919 г.) |
| 120 | гадоў з часу заснавання (1898) Бабруйскага машынабудаўнічага завода (першапачаткова механічны, кацельны і чыгуналіцейны завод, з 2000 г. рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Бабруйскі машынабудаўнічы завод”, з 2004 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Бабруйскі машынабудаўнічы завод”) |
| 120 | гадоў з моманту пуску (1898) у Віцебску першага ў Беларусі трамвая |
| 120 | гадоў з часу заснавання (1898) Барысаўскага шклозавода (цяпер хрустальны завод) |
| 120 | гадоў з часу заснавання (1898) у Мінску Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў (існавала да 1906 г.) |
| 115 | гадоў назад (1903) выдадзена трохтомная праца Я.Ф.Карскага “Беларусы” |
| 115 | гадоў назад (1903) адбыўся І з’езд Беларускай сацыялістычнай грамады |
| 110 | гадоў з часу заснавання (1908) у Мінску металаапрацоўчага завода “Гігант” (з 1921 г. завод “Энэргія”, у 1930 – 1941 гг. машынабудаўнічы завод імя Варашылава, з 1948 г. станкабудаўнічы завод імя Варашылава, з 1961 г. станкабудаўнічы завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, з 1976 г. галаўное прадпрыемства станкабудаўнічага вытворчага аб’яднання, з 1997 г. дзяржаўнае прадпрыемства “МЗОР”, у 1999 – 2011 гг. вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “МЗОР”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “МЗОР”) |
| 110 | гадоў з часу заснавання (1908) Мінскага царкоўна-археалагічнага музея |
| 110 | гадоў з часу заснавання (1908) у Мінску медыцынскага вучылішча |
| 110 | гадоў з часу выдання (1908) першага зборніка вершаў Янкі Купалы “Жалейка” |
| 110 | гадоў з дня нараджэння Бяганскай Ядвігі Іосіфаўны (1908 – 1992), беларускай пісьменніцы |
| 105 | гадоў з часу выдання (1913) зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок” |
| 105 | гадоў з моманту пабудовы (1913) Магілёўскага завода “Строммашына” (першапачаткова чыгуна-медналіцейны завод) |
| 105 | гадоў з пачатку дзейнасці (1913) Альбярцінскага электралямпавага завода, першага ў Беларусі (дзейнічаў да 1915 г.) |
| 105 | гадоў назад (1913) заснаваны Ялізаўскі шклозавод (цяпер шклозавод “Кастрычнік” у рабочым пасёлку Ялізава Магілёўскай вобласці) |
| 105 | гадоў назад (1913) у Гродна пачаў выдавацца літаратурны альманах дэмакратычна-асветніцкага накірунку “Колас беларускай нівы” |
| 105 | гадоў назад (1913) у Магілёве адкрыты настаўніцкі інстытут (у 1918 г. пераўтвораны ў Магілёўскі педагагічны інстытут; з 1978 г. імя А.А Куляшова; з 1997 г. універсітэт) |
| 105 | гадоў назад (1913) заснаваны Ваўкавыскі цэментны завод (г.п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна; з 1973 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Ваўкавыскцэментнашыфер”) |
| 100 | гадоў з часу заснавання (1918) Віцебскай народнай мастацкай школы пад кіраўніцтвам Ю.Пэна, М.Дабужынскага, М.Шагала (дзейнічала да 1920 г.) |
| 100 | гадоў з часу заснавання (1918) у Маскве Беларускага навукова-культурнага таварыства (існавала да 1919 г.) |
| 100 | гадоў з часу заснавання (1918) у Вільні Беларускага навуковага таварыства (існавала да 1939 г.) |
| 100 | гадоў з часу заснавання (1918) Гомельскага суднабудаўнічага-суднарамонтнага завода (першапачаткова суднарамонтныя майстэрні; з 1935 г. суднарамонтны завод) |
| 100 | гадоў з часу заснавання (1918) Віцебскага станкабудаўнічага завода імя С.М.Кірава (створаны як завод сельскагаспадарчых машын і прылад на базе абозна-артылерыйскіх майстэрняў; з 1986 г. галаўное прадпрыемства Віцебскага станкабудаўнічага аб’яднання) |
| 100 | гадоў назад (1918) у Вільні Б.А.Тарашкевічам выдадзена “Беларуская граматыка для школ” |
| 100 | гадоў з часу заснавання (1918) першага ў Беларусі Віцебскага губернскага ветэрынарна-заалагічнага музея |
| 100 | гадоў з часу заснавання (1918) гарбарнага завода ў Віцебску (з 1993 г. Віцебская прамыслова-гандлёвая фірма “Футра”) |
| 95 | гадоў назад (1923) упершыню прыняты Зямельны кодэкс БССР |
| 95 | гадоў з часу заснавання (1923) Вярхоўнага суда БССР |
| 95 | гадоў з часу заснавання (1923) у Мінску Беларускага навукова-даследчага інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі |
| 95 | гадоў назад (1923) на базе Віцебскай мастацкай школы адкрыты Віцебскі мастацкі тэхнікум (у 1934 г. рэарганізаваны ў мастацкае вучылішча; існавала да 1941 г.) |
| 90 | гадоў з часу заснавання (1928) Віцебскай швейнай фабрыкі “Сцяг індустрыялізацыі” (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Сцяг індустрыялізацыі”) |
| 90 | гадоў назад (1928) у г. Магілёве заснаваны філіял Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна (з 1938 г. абласная бібліятэка імя Леніна) |
| 90 | гадоў з часу заснавання (1928) Ганусаўскай доследна-селекцыйнай станцыі па цукровых бураках Беларускага навукова-даследчага інстытута земляробства (вёска Ганусава Нясвіжскага раёна) (з 2006 г. рэспубліканскае даччыннае ўнітарнае прадпрыемства “Вопытная навуковая станцыя па цукровых бураках”) |
| 90 | гадоў з часу стварэння (1928) Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі |
| 90 | гадоў з часу стварэння (1928) у Празе Беларускага загранічнага архіва (існаваў да 1943 г.) |
| 90 | гадоў з часу заснавання (1928) Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП) (існавала да 1932 г.) |
| 90 | гадоў з часу заснавання (1928) у Мінску Беларускага рабочага тэатра імя Цэнтральнага савета прафсаюзаў Беларусі (існаваў да 1933 г.) |
| 90 | гадоў з часу заснавання (1928) Ансамбля беларускіх народных інструментаў (цяпер Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча) |
| 90 | гадоў з часу заснавання (1928) кінастудыі “Беларусьфільм” (да 1946 г. “Савецкая Беларусь”) |
| 90 | гадоў назад (1928) пачалося будаўніцтва Аршанскага мясакансервавага камбіната |
| 85 | гадоў назад (1933) пабудаваны першы ў Беларусі механізаваны шклозавод па вырабу ліставога шкла (пас. Касцюкоўка Гомельскага раёна) |
| 85 | гадоў з часу арганізацыі (1933) Беларускага дзяржаўнага праектнага інстытута (Белдзяржпраект) (цяпер рэспубліканскае праектнае ўнітарнае прадпрыемства “Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга “Інстытут Белдзяржпраект”) |
| 85 | гадоў з часу заснавання (1933) у Мінску філіяла Дзяржаўнай бібліятэкі БССР (з 1936 г. самастойная; з 1938 г. урадавая; з 1994 г. Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь) |
| 85 | гадоў з пачатку дзейнасці (1933) Беларускай студыі пры Ленінградскім цэнтральным тэатральным вучылішчы па падрыхтоўцы акцёраў для беларускіх тэатраў |
| 85 | гадоў з часу заснавання (1933) Гомельскай абласной бібліятэкі (заснавана як філіял Дзяржаўнай бібліятэкі БССР; з 1938 г. абласная бібліятэка) |
| 85 | гадоў з часу выдання (1933) першага нумара “Беларускага летапісу”, штомесячнага культурна-грамадскага і літаратурнага часопіса (выходзіў у Вільні да 1 верасня 1939 г.) |
| 85 | гадоў назад (1933) уведзены ў эксплуатацыю Крычаўскі цэментна-шыферны завод (з 1957 г. цэментна-шыферны камбінат; з 1980 г. вытворчае аб’яднанне “Крычаўцэментнашыфер”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Крычаўцэментнашыфер”) |
| 80 | гадоў з часу заснавання (1938) Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі (з 1992 г. Ансамбль песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь) |
| 80 | гадоў назад (1938) створаны Саюз кампазітараў Беларусі |
| 80 | гадоў назад (1938) створаны Саюз мастакоў Беларусі |
| 80 | гадоў назад (1938) заснаваны Гомельскі падшыпнікавы завод |
| 70 | гадоў з часу заснавання (1948) Мазырскага краязнаўчага музея |
| 65 | гадоў з часу арганізацыі (1953) Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
| 65 | гадоў з часу заснавання (1953) у Гомелі Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1993 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту) |
| 60 | гадоў з часу заснавання (1958) у Жодзіне Беларускага аўтамабільнага завода (БелАЗ) на базе завода дарожных і меліярацыйных машын “Дармаш” (з 1975 г. у складзе прамысловага аб’яднання “БелаўтаМАЗ”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства «БелАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-Холдынг») |
| 60 | гадоў з часу стварэння (1958) Гомельскай абласной студыі тэлебачання |
| 60 | гадоў назад (1958) пачалося будаўніцтва Бярозаўскай дзяржаўнай раённай электрастанцыі |
| 60 | гадоў з часу заснавання (1958) у Мінску Беларускага навукова-даследчага інстытута глебазнаўства і аграхіміі |
| 60 | гадоў назад (1958) на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній выпушчана першая ў Беларусі аўтаматычная лінія |
| 60 | гадоў з часу заснавання (1958) горада Салігорска (узнік як пасёлак Новастаробінск) |
| 60 | гадоў назад (1958) створаны Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё (цяпер Сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь) |
| 60 | гадоў назад (1958) пачалося будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода (з 1976 г. Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод; з 1980 г. вытворчае аб’яднанне “Наваполацкнафтааргсінтэз”; з 1992 г. рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Наваполацкае вытворчае аб’яднанне “Нафтан”) |
| 60 | гадоў назад (1958) у Гомелі створаны кабельны завод (з 1974 г. вытворчае аб’яднанне “Беларуськабель”) |
| 55 | гадоў назад (1963) створана Магілёўская стужкаткацкая фабрыка |
| 55 | гадоў назад (1963) створаны Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
| 55 | гадоў з пачатку дзейнасці (1963) першага электрафікаванага ўчастка Мінск – Аляхновічы Беларускай чыгункі |
| 55 | гадоў назад (1963) заснаваны Гомельскі ліцейны завод “Цэнтраліт” |
| 55 | гадоў з часу стварэння (1963) Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва |
| 50 | гадоў назад (1968) створаны Мінскі камерны аркестр Беларускай філармоніі (з 1989 г. Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь) |
| 50 | гадоў назад (1968) створаны Гомельскі абласны тэатр лялек |
| 50 | гадоў назад (1968) створана беларуская кінастудыя хранікальна-дакументальных фільмаў “Летапіс” (існавала да 1999 г.) |
| 50 | гадоў назад (1968) атрыманы першы поліэтылен на Полацкім хімічным камбінаце (з 1975 г. Наваполацкае вытворчае аб’яднанне “Палімір”, цяпер завод «Палімір» ААТ «Нафтан») |
| 45 | гадоў назад (1973) створаны Беларускі інстытут па праектаванню капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння (Белжылпраект) (цяпер навукова-даследчае праектна-разведвальнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут “Белжылпраект”) |
| 45 | гадоў назад (1973) створаны Магілёўскі тэхналагічны інстытут (з 2000 г. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання) |
| 40 | гадоў назад (1978) у Гродна заснаваны Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі (з 1989 г. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі) |
| 40 | гадоў назад (1978) у г. Ветка Гомельскай вобласці адкрыты Дзяржаўны музей народнай творчасці |
| 40 | гадоў з часу заснавання (1978) у гарадскім пасёлку Расоны Віцебскай вобласці Музея баявой садружнасці беларускіх, рускіх, латышскіх і літоўскіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны |
| 40 | гадоў з часу стварэння (1978) Гродзенскага завода сінтэтычнага валакна (з 1983 г. Гродзенскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно”, цяпер філіял “Завод Хімвалакно” ААТ “Гродна Азот”) |
| 40 | гадоў з пачатку дзейнасці (1978) Добрушскага фарфоравага завода (цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Добрушскі фарфоравы завод”) |
| 35 | гадоў назад (1983) пачаў выдавацца грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс “Мастацтва” |
| 30 | гадоў назад (1988) адкрыты Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей |
| 30 | гадоў з часу стварэння (1988) Беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму (створана як грамадская арганізацыя “Дзеці вайны 1941 – 1945 гг.”) |
| 30 | гадоў назад (1988) створаны Мінскі камерны хор (цяпер Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь) |
| 25 | гадоў назад (1993) пачаў выдавацца навукова-метадычны ілюстраваны часопіс “Беларускі гістарычны часопіс” |
| 25 | гадоў назад (1993) створаны Беларускі дзяржаўны канцэрн народных мастацкіх промыслаў |
| 25 | гадоў з часу першай пастаноўкі (1993) у Мінскім абласным драматычным тэатры (размяшчаецца ў Маладзечне) |